Лі Ван Ку (; ) — паўднёвакарэйскі палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя ў 2015 годзе.

Кар’ера Атрымліваў адукацыю ва Універсітэце Сонгюнгван. Працаваў ва Упраўленні эканамічнага планавання (сучаснае міністэрства стратэгіі і фінансаў). Сваю палітычную дзейнасць пачаў у 1996 годзе. У тым жа годзе быў абраны ў Нацыянальную асамблею. У 2006 годзе яго абралі на пасаду губернатара правінцыі Паўднёвая Чхунчхон. У 2013 годзе зноў стаў членам парламента. У маі 2014 года быў абраны старшынёй фракцыі палітычнай партыі «Сенуры» ў Нацыянальнай асамблеі.

У лютым 2015 года прызначаны на пасаду старшыні ўрада. Зрэшты ўжо ў канцы красавіка 2015 года выйшаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачваннямі ў хабарніцтве. У наступным годзе ён быў прызнаны вінаватым у незаконным атрыманні сродкаў і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыкі Паўднёвай Карэі