Лі́мна — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці і Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).
Даўжыня Лімны 14 км. Плошча вадазбору 62 км². Пачынаецца ў Аршанскім раёне каля вёскі Казловічы 1, вусце — прыкладна за 1,6 км у напрамку на захад ад вёскі Сялец Горацкага раёна. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — ручай Мілаўка (справа). У басейне ракі каля вёскі Лямна (Аршанскі раён) невялікае возера (сажалка).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Басі