Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін; , Мінск — , Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. У 1962—1968 гадах вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова, у 1968—1972 гадах Мінскім мастацкім вучылішчы ў Алега Луцэвіча, у 1976—1982 гадах у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (кіраўнік дыплома — Гаўрыла Вашчанка). Удзельнік выставак з 1972 года.

У 1987 годзе паспрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжойВечар памяці мастака Генадзя Хацкевіча.

Памёр года ў Мінску.

Сям’я Сын Аляксей (нар. 1972) таксама мастак.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР