Уладзімір Пятровіч Тарасік (нар. ) — беларускі гаспадарчы дзеяч у галіне будаўніцтва. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1998)Владимиру Тарасику — 75! .

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Велікаполле Чэрвеньскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацька быў інвалідам Вялікай Айчыннай вайны.

Спрабаваў паступіць у Беларускі політэхнічны інстытут, на будаўнічы факультэт, але не прайшоў па конкурсе, таму паступіў у тэхнічнае вучылішча № 2 г. Мінска на спецыяльнасць «брыгадзір слесараў-мантажнікаў». Пасля гэтага працягнуў вучобу ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, які скончыў у 1960 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «тэхнік-будаўнік».

Пасля службы ў арміі паступіў у Мінскі політэхнічны інстытут на дзённае аддзяленне будаўнічага факультэта. Скончыўшы першы курс, перавёўся на вячэрняе аддзяленне і пачаў працаваць у ордэна Леніна будаўнічым трэсце № 5 на заводзе жалезабетонных вырабаў. Паднімаўся ўверх па службовай лесвіцы: майстар, старшы майстар, начальнік вытворчага аддзела. Калектыў вылучыў Уладзіміра Тарасіка на пасаду сакратара партыйнага камітэта будтрэста № 5, дзе ён таксама змог добра праявіць сябе, паколькі ў хуткім часе (у 1972 годзе) быў запрошаны на пасаду інструктара аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ. У сакавіку 1979 года на бюро ЦК КПБ Уладзімір Тарасік быў зацверджаны на пасаду намесніка Міністра сельскага будаўніцтва БССР.

З студзеня 1986 года па ліпень 1996 года Уладзімір Тарасік працаваў намеснікам старшыні праўлення Белсельбуда, у 1996—2002 гадах — намеснікам генеральнага дырэктара аб’яднання «Мінскаблсельбуд» і аб’яднання «Спецсельбуд».

З лістапада 2002 года Уладзімір Пятровіч Тарасік — намеснік выканаўчага дырэктара Саюза будаўнікоў, а з ліпеня 2005 года — выканаўчы дырэктар Саюза.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу», Залатым медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Ганаровы будаўнік» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, знакам «Будаўнічая слава» Расійскага саюза будаўнікоў. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Владимиру Тарасику — 75!

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь