Аб’юзіўныя адносіныПлатонова, Н. М. Насилие в семье: Особенности психологической реабилитации: Учебное пособие / Под ред Ю. П. Платонова. — : Речь, 2004. — 154 с.Никошкова, Е. В. Англо-русский словарь по психологии. — : АбиПресс, 2009. — C. 46. (ад — прыніжальныя адносіны) — адносіны, у якіх партнёр парушае асабістыя межы іншага чалавека, прыніжае, дапускае жорсткасць у зносінах і дзеяннях, каб падавіць волю ахвяры. У такім тыпе адносін ахвяра і агрэсар не мяняюцца месцамі, ахвяра праз шэраг прычын не можа выйсці з гэтых адносін.
Быць аб’юзерамі могуць людзі незалежна ад полу, аднак ёсць адрозненні ў спосабах негатыўнага ўплыву на партнёра, жанчыны рэдка ўжываюць і сексуальны гвалт да свайго партнёра, мужчыны ўжываюць гэтыя віды гвалту найчасцей.
Ужыванне паняцця Паняцце аб’юзер ужываецца для апісання чалавека, які ўжывае гвалт як метад дасягнення сваёй мэты, гэта можа быць псіхалагічны, эканамічны і фізічны гвалт. Аб’юзіўныя адносіны — прыніжальныя адносіны паміж «тыранам» і «ахвярай», якія суправаджаюцца трывалымі маніпуляцыямі з дапамогай грошай, шантажу, пагроз і фізічнага гвалту, а таксама маральным здзекам з боку агрэсара.
Аб’юзіўныя адносіны таксама сустракаюцца ўнутры сям’і. Акрамя таго, такія адносіны сустракаюцца ў кожных іншых відах міжасобасных сувязей.
Прычыны станаўлення аб’юзерам
Хваробы і псіхічныя разлады. Выхаванне аб’юзіўнымі бацькамі, якія разбуральна ўплывалі на свядомасць дзіця і яго ўнутраны свет. Вялікая колькасць комплексаў і нізкая самаацэнка. Псіхічная нестабільнасць і праява сацыяльна-негатыўных рыс характару асобы, такіх як агрэсіўнасць, запальчывасць, прага да ўлады. Нізкі ўзровень самакантролю, жорсткасць, апраўданне гвалту, недавер і павышаная схільнасць да хлусні таксама могуць стаць важкай прычынай фарміравання аб’юзера. Дэзадаптыўныя рысы характару асобы, такія як цёмная трыяда (макіявелізм, псіхапатыя і нарцысізм). Перакананасць, што для дасягнення ўласных мэт людзьмі можна і трэба маніпуляваць у зносінах, а таксама пэўныя ўменні маніпуляцыі, брак пачуцця віны, халоднасць характарызуюць праявы аб’юза ў міжасобасных адносінах. Людзі, якія маюць высокі ўзровень псіхапатыі па псіхаметрычных шкалах, маюць схільнасць да парушэння сацыяльных норм і правіл, праяўляюць схільнасць да падману, маюць нізкую трывожнасць, выяўленую пыху ў міжасобасных узаемаадносінах, нізкую эмпатыю, з’яўляюцца патэнцыяльнымі прадстаўнікамі аб’юзіўных адносін. Аб’юзерам уласцівы нарцысізм, які праяўляецца ў патрабаванні ад навакольных сталага захаплення і ўвагі да іх дзеянняў.
Прыкметы аб’юзіўных адносін
Рэўнасць — аб’юзер вельмі негатыўна ставіцца да зносін з патэнцыяльнымі сексуальнымі партнёрамі, выходзіць з сябе пры згадцы іншага чалавека, кантралюе званкі, перапіскі (няўпэўненасць у сабе). Абвінавачванні — аб’юзер спрабуе зрабіць вінаватым партнёра ў розных цяжкасцях: няўдачы на працы, у сям’і. Татальны кантроль — аб’юзер кантралюе кожны крок сваёй ахвяры, ён павінен пастаянна ведаць, дзе і з кім яна знаходзіцца. Нестабільны настрой — спачатку аб’юзер можа быць самым мілым і прыязным чалавекам, але варта здарыцца чамусьці, што яму не спадабаецца, як ён ператворыцца ў бязлітаснага, бяздушнага тырана. Неаб’ектыўная крытыка — аб’юзер будзе заўсёды незадаволены ўсім, уключаючы ахвяру, яму не падабаецца, як партнёр апранаецца, гаворыць, яго кампанія. Абмежаванне зносін — агрэсар выступае супраць таго, каб ахвяра падтрымлівала адносіны з блізкімі і значнымі для яе людзьмі, якія могуць «адкрыць вочы» на дэструктыўныя паводзіны аб’юзера. Перакананне ў неадэкватнасці паводзін — аб’юзер унушае сваёй ахвяры, што яна неадэкватна ўспрымае рэальнасць, эмацыйна нестабільная, што яна мае праблемы з памяццю, з дапамогай псіхалагічных маніпуляцый запэўнівае свайго партнёра ў яго «ненармальнасці» . Трывалыя маралі і парады — агрэсар навязвае сябе ў ролі настаўніка, які заўсёды мае рацыю.
Тыпы аб’юза
Фізічны — прымяненне фізічнай сілы і гвалту, нанясенне пабояў, каб падпарадкаваць паводзіны ахвяры, прымусіць выконваць патрабаванні агрэсара. Псіхалагічны — форма гвалту, якая ўключае шантаж, пагрозы, розныя маніпуляцыі. Гэты тып гвалту можа праяўляцца ў схаванай або відавочнай форме. Эканамічны — кантроль грашовых сродкаў партнёра, каб абмежаваць сацыяльныя сувязі ў грамадстве і стварыць залежны стан. Сексуальны — прымус уступаць у сексуальную сувязь з партнёрам, які суправаджаецца фізічнымі пагрозамі. Аб’юзер выкарыстоўвае чалавека толькі для задавальнення ўласных жаданняў і патрэб. Сацыяльны — прафесійны і палітычны спосаб, які выкарыстоўваецца ў СМІ і інтэрнэце. Можа спалучацца з уцягваннем у цкаванне ахвяры выбаршчыкаў, чытачоў, гледачоў ТБ-шоу, слухачоў радыё, фанатаў, удзельнікаў сацыяльных сетак, схільных да ўдзелу ў групавым булінгавым аб’юзе (калектыўным цкаванні).
Прычыны, праз якія ахвяры цяжка выйсці з аб’юзіўных адносін
Ахвяра баіцца, што агрэсар пачне пераследаваць і пагражаць жыццю, калі яна паспрабуе выйсці з-пад яго кантролю. Напрыклад, у ЗША 2 мільёны жанчын штогод атрымліваюць сур’ёзныя траўмы ад сваіх партнёраў. Ахвяра не мае сваіх фінансаў і цалкам залежыць ад аб’юзера, знаходзіцца на яго ўтрыманні. Ахвяра мае моцную эмацыйную прыхільнасць да агрэсара. Агульныя з аб’юзерам дзеці, што прымушае ахвяру захоўваць адносіны.
Гл. таксама
Газлайтынг Дамашні гвалт Гвалт з боку інтымнага партнёра Абвінавачанне ахвяры Феміцыд
Літаратура
Катэгорыя:Міжасобасныя адносіны Катэгорыя:Сям’я Катэгорыя:Псіхалагічны гвалт