Віцебская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 31 ліпеня 2017 года. Вызначаная магутнасць — 40 МВт, планаваная гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 138 млн кВт*гадзЗавершено строительство Витебской ГЭС — самой мощной в стране . Наймагутнейшая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі.

Асноўныя аб’екты: гідравузел з чатырох гідраагрэгатаў вызначанай магутнасцю 10 МВт кожны вадасховішча, плаціна і суднаходны шлюз схема выдачы магутнасці ў энергасістэму з РП-110кВ.

Будаўніцтва Рэалізацыя інвестпраекта «Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці» пачалася ў чэрвені 2013 года. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва была «Кітайская нацыянальная карпарацыя па электраабсталяванні» (CNEEC). Абслугоўваннем аб’екта на этапе будаўніцтва сумесна са спецыялістамі РУП «Віцебскэнерга» займаліся прадстаўнікі кампаніі CNEEC, чыё абсталяванне ўсталявана на ГЭС. Агулам на аб’екце было задзейнічана больш за дзясятак праектных, будаўнічых і электратэхнічных арганізацый.

Мясцовыя жыхары былі незадаволены будаўніцтвам ГЭС. У 2015 годзе на месцы будаўніцтва ГЭС знеслі маёмасць садаводчага таварыства.

Экалогія Віцебская ГЭС дазволіць ашчаджаць каля 42,6 тыс. т.у.п. штогод, што скараціць выкіды парніковых газаў на 71,2 тон штогод, таксічных газаў — на 236 тон штогод.

Літаратура Восемь гидроэлектростанций планируется построить в Беларуси к 2015 году // Анискевич И. — БЕЛТА, 09.06.2010. На будаўніцтва Віцебскай ГЭС на Заходняй Дзвіне плануецца накіраваць 435,2 млрд рублёў // БелаПАН: Эканоміка. 10.05.2010, 15:25 Стройплощадка Витебской ГЭС открылась закладкой символического камня — belta.by, 25 Июль 2014, 20:10

Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Віцебскага раёна Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Дзвіна