Кій () — легендарны князь палян.
Адзін з чатырох родзічаў — братоў Кія, Шчэка, Харыва і сястры Лыбедзь, — паводле «Аповесці мінулых гадоў», яны жылі на дняпроўскіх гарах і на адной з іх пабудавалі горад, названы ад імя старэйшага брата — Кіевым. Таксама, паводле «Аповесці мінулых гадоў», Кій заснаваў горад Кіявец на Дунаі.
Паралельныя сведчанні
У армянскай «Гісторыі Тарона» Зеноба Глака (VIII ст.) згадваецца, што тры браты — Куар, Мелтэй (Міле) і Харэан — заснавалі тры гарады ў краіне Палуні, а праз некаторы час разам пабудавалі паселішча на гары Керкей, выгоднай для палявання, багатай на зёлкі і дрэвы. Гэтае апавяданне сваімі імёнамі і дэталямі вельмі нагадвае сведчанне кіеўскага летапісца. Тлумачэнне гэтаму можна знайсці як у агульнай крыніцы (імаверна, скіфскай) для «Гісторыі Тарона» і «Аповесці мінулых гадоў», так і ў агульным міфалагічным сюжэце, выкарыстаным для тлумачэння заснавання горадаАрутюнова-Фиданян, В. А., Щавелев, А. С. Очерк истории изучения легенд об основаниях городов в древнерусской «Повести временных лет» и армянской «Истории Тарона»: Кий и Куар // Древнейшие государства Восточной Европы. 2011 год: Устная традиция в письменном тексте / Отв. ред. Г. В. Глазырина. М.: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2013. — С. 7-33..
Пракоп Кесарыйскі ў сваёй «Вайне з готамі» (VI ст.), сведчыць, што Юстыніян прызначыў анта Хільбудыя кіраваць правінцыяй Фракія і даручыў яму абараняць імперскія рубяжы па Дунаі. Аднак, калі раскрылася, што анты на радзе знаці прымусілі аднаго са сваіх супляменнікаў, з ліку рабоў, з такім імем выдаваць сябе за сапраўднага Хільбудыя, яго атрад, які прасоўваўся да Канстанцінопаля быў разгромлены, а Хільбудый схопленыПрокопий Кесарийский. Война с готами / Акад. наук СССР. Ин-т истории. — Москва : изд. и 2-я тип. Изд-ва Акад. наук СССР, 1950. — С. 294—297.. Б. А. Рыбакоў прыводзіць візантыйскі надпіс VI ст/ на магіле нейкага Хільбудыя, сына Самватаса, супастаўляючы гэтае імя са старажытнай назвай Кіева.
Іншы прататып Кія бачыцца ў візантыйскім агіяграфічным творы «Цуды Дзімітрыя Салунскага». У ім апавядаецца аб тым, як правадыр прыкарпацка-дунайскіх балгар Кубер (Кувер) паўстаў супраць авараў і, пацярпеўшы паражэнне, разам з рэшткамі войска схаваўся ў Візантыі. Як і Кій, ён наведаў імператара ў Канстанцінопалі, захапіў некаторыя візантыйскія ўладанні і замацаваўся ў Македоніі і нават захапіў вялікі і багаты горад Фесалонікі. Але хутка пасля гэтага ён загінуўО междоусобной войне, задуманной тайно против города булгарами Мавром и Кувером // Свод древнейших письменных известий о славянах / Рос. АН, Ин-т славяноведения и балканистики]. Т. 2 : VII—IX вв. / [С. А. Иванов и др.]. — 1995. — С. 169—179..
Паводле іншых сведчанняў візантыйцаў, Кій быў сучаснікам імператара Іраклія. Як падрабязна піша яго сучаснік Іаан Нікійскі, «сілай прынятага ім святога і жыватворнага Хрышчэння, ён перамагаў усіх варвараў і язычнікаў». Пра сяброўскія сувязі старажытнарускага князя з візантыйскім імператарскім дваром сведчыць і «Аповесць мінулых гадоў» .
Археалагічныя звесткі На Палянскай зямлі (Кіеўшчыне) у VI -VII стст. сыходзіліся межы трох археалагічных культур — пражскай, пянькоўскай і калочынскай, а ў VIII-X стст. — лука-райкавецкай і валынцаўскай культур. Кіеў ад самага пачатку быў цэнтрам не адной, а некалькіх племянных груп.
Тэкст «Аповесці мінулых гадоў» «І было тры браты, аднаму імя Кій, а другому Шчэк, а трэцяму Харыў, і сястра іх Лыбедзь. І асеў Кій на гары, дзе сёння узвоз Борычаў, а Шчэк асеў на гары, што завецца сёння Шчакавіца, а Харыў — на трэцяй гары, якая празвалася Харывіцай; стварылі гарадок у імя брата старэйшага і назвалі яго Кіеў. І былі каля горад лес і бор вялікі, і былі звяры для палявання. Былі ж мудрымі і кемлівымі, і назваліся палянамі, ад іх жа паляне-кіяне і дагэтуль».«Іншыя ж, не дасведчаныя, кажуць, маўляў Кій быў перавозчыкам, а перавоз у Кія быў тады с гэтага боку Дняпра, ад чаго мовяць: „На перавоз на Кіеў“. Але каб быў той Кій перавозчыкам, то не хадзіў бы да Царграда; вось жа княжыў Кій гэты ў родзе сваім; не ведаем, навошта ён прыходзіў да цара, ды ведаем толькі пра тое, што кажуць, якую вялікую пашану прыняў ад цара, а ад каторага менавіта, да каго хадзіў, не ведаем. Ідучы да яго зноў, прыйшоў на Дунай, дзе ўпадабаў месца і зрубіў гарадок малы, і хацеў сесці з родам сваім, ды не дазволілі яму тыя, хто жыў паблізу; дык жа і дагэтуль назыаваюць дунайцы гарадзішча Кіявец. Кій жа, прыйшоўшы ў свой горад Кіеў, тут і скончыў жыццё сваё, і браты яго Шчэк і Харыў, і сястра іх Лыбедзь тут сканалі. І па гэтай браціі пачаў трымаць род іх княжэнне ў палянскай зямлі…».(Падаецца паводле Іпацьеўскага спісуПолное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению Археографическою коммиссиею. — Т. 2: Ипатьевская летопись. Т. 2 [Текст]. — Санкт-Петербург : Тип. М. А. Александрова, 1908. — С. 6-7.)
Фрагмент Яна Длугаша «Пасля смерці Кія, Шчэка і Харыва, атрымліваючы спадчыну па прамой лініі, іх сыны і пляменнікі шмат гадоў кіравалі русінамі, пакуль спадчына не перайшла да двух родных братоў Аскольда і Дзіра»".
Двор Кія Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Кій прыйшоў з братамі і сястрой на Дняпроўскія горы і пасяліўся «на гары, дзе цяпер Борычаў узвоз». Ёсць розныя версіі месцазнаходжання Борычава ўзвоза, таму ёсць і розныя версіі размяшчэння двара і паселішча Кія. У XIX ст. гісторыкі звычайна размяшчалі Борычаў узвоз на трасе Міхайлаўскага фунікулёраКлимовский С. И. Где, когда и почему возник Киев. — К. : Стилос, 2013. — С. 103.. Адпаведна, двор Кія лакалізоўвалі дзесьці каля верхняй станцыі фунікулёра (раён будынка Міністэрства замежных спраў Украіны). Мікалай Пятроў атаясняў Борычаў узвоз з Андрэеўскім спускам, версію (з агаворкамі) пазней падтрымаў Давід Бліфельд і акадэмік Барыс РыбакоўКлимовский С. И. Где, когда и почему возник Киев. — К. : Стилос, 2013. — С. 107—111.. Паселішча Кія акадэмік Рабакоў лакалізоўваў на Замкавай гары. Дадатковымі аргументамі на карысць гэтай версіі сталі знаходкі на Замкавай гары старажытнаславянскай керамікі і рака Кіянка, якая калісьці працякала пад яе схілам. На думку Рыбакова, такую назву рака атрымала менавіта ад імя Кія (хоць у крыніцах яна фіксуецца даволі позна). Сяргей Клімоўскі, узяў за аснову месцазнаходжанне Борычава ўзвоза паводле Міхаіла Брайчэўскага і лакалізоўвае двор Кія на гары Уздыхальніцы, яго слядамі ён лічыць рэшткі двух жылых будынкаў і стараславянскую кераміку IX ст., знойдзеную Валянцінам Даніленкам у 1969 годзеКлимовский С. И. Где, когда и почему возник Киев. — К. : Стилос, 2013. — С. 103, 105—106, 108..
Ушанаванне памяці
Паводле «Аповесці мінулых часоў», заснаваны Кіем і братамі горад названы ад імя старэйшага братам — Кіевым. Помнік заснавальнікам горада, сярод якіх і князь Кій, у цэнтры Кіева.
Гл. таксама
Заўвагі
Літаратура Ричка В. М. Кий // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2007. — Т. 4 : Ка — Ком. — С. 284. — 528 с. : іл.
Катэгорыя:Кіраўнікі ўсходніх славян да Рурыкавічаў Катэгорыя:Князі кіеўскія