Іна Мікалаеўна Фралова (нар. , ) — беларуская пісьменніца, перакладчык, аўтар лірычных вершаў і кніг для дзяцей.
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Бацька — інжынер, маці — настаўніца. Скончыла школу № 15, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1996) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (2020). Працавала ў сферы адукацыі. З 2012 года кіруе некалькімі сталічнымі студыямі юных літаратараў.
Творчасць Друкавалася ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Москва», «Белая Вежа», «Вясёлка», «Няміга літаратурная» і інш.
Кнігі: Чакаю першы снег. Вершы (2011) Там, у светлых барах. Вершы. Прадмова Віктара Шніпа (2012) Белы бераг. Лірыка. Прадмова Генадзя Пашкова (2016) Апельсін. Вершы для дзяцей (2019) Рамонкі на асфальце. Вершы для дашкольнікаў (2018) Вясковыя вакацыі. Вершы і апявяданні. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (2021) Андрэйкава лета. Апявяданні (2022) Кніга перакладаў «Радка жівога пілігрымы» (2018)
Узнагароды Лаўрэат літаратурнага конкурса Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны 100-годдзю Алеся Бачылы «Радзіма мая дарагая» (2018) Лаўрэат Еўразійскай міжнароднай прэміі (2019)
Літаратура Дземідовіч Т. Пра кнігу І.Фраловай «Вясковыя вакацыі» // Нёман, 2022, № 4 Тулупава І. Рэцэпт пекла занудства // Літаратура і мастацтва, 2022-02-4
Спасылкі Іна Фралова. Дыялогі пра культуру Іна Фралова. Суразмоўцы Іна Фралова на Kamunikat Іна Фралова на Беларускай палічцы Не бывае жыцця на чарнавік // Беларусь сегодня, 2022-07-12
Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі