Валерый Еўдакімавіч Зайцаў — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеячСекрет Валерия Зайцева: «Создание морально-психологического климата в коллективе — одна из главных задач руководителя» .
Біяграфія
У 1966—1971 вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (спецыяльнасць па адукацыі — «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей»).
Пасля службы ў арміі ў 1973—1992 гадах працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, начальнікам другога Мінскага мантажнага ўпраўлення ПСМА «Прамтэхмантаж».
У 1992—2015 гадах тэхнічны дырэктар, генеральны дырэктар арэнднага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Прамтэхмантаж», генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Прамтэхмантаж» (У 1998 годзе арэнднае будаўніча-мантажнае прадпрыемства пераўтворана ў ААТ «Прамтэхмантаж»).
Праекты, якія будаваліся пад кіраўніцтвам В. Зайцава
Сярод важных аб’ектаў можна згадаць МКСК «Мінск-Арэна», Дзяржаўную спартыўную ўстанову «Барысаў-Арэна», САК «Фрыстайл», а таксама завод вапны ТАА «ФельсИзвесть» у г. Калуга, вугальны і нафтавы тэрміналы ў г. Луга Ленінградскай вобласці, тэрмінал «Калининградморнефть» і вытворчы тэрмінальны комплекс па глыбокай перапрацоўцы алейзмяшчальных культур у Калінінградскай вобласці.
Таксама пад непасрэдным кіраўніцтвам Валерыя Еўдакімавіча забяспечаны своечасовы і якасны мантаж металаканструкцый і абсталявання Нацыянальнай бібліятэкі і такіх аб’ектаў народнай гаспадаркі, як Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, цукровыя заводы ў Слуцку, Жабінцы і Гарадзеі, вагонабудаўнічы завод у Асіповічах, адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій». Трэба адзначыць, што на многіх аб’ектах былі выкарыстаны тэхналогіі мантажных работ сусветнага ўзроўню.
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР