Уладзімір Аляксандравіч Мірончык () — беларускі музыказнавец, дырыжор, кампазітар, паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся 18 мая 1989 года ў Замошшы Зарэчанскага (цяпер Акцябрскага) сельскага савета Лагойскага раёна.
Шмат гадоў жыў і працаваў у Лагойску. Пад яго кіраўніцтвам народны вакальны ансамбль «Лагойская жывіца» двойчы стаў лаўрэатам Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2019 — ІІІ ступені; 2021 — ІІ ступені) і лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Новыя вяршыні» (2020).
Творчасць Аўтар музычных твораў для акардэона, фартэпіяна, аргана, аркестравых і харавых партытур. У 2017 годзе выпусціў зборнік нот «Вальсы для акардэона»Мірончык, У. Вальсы для акардэона (баяна) [Ноты] / Уладзімір Мірончык; музычны рэдактар і ўкладальнік У. П. Бубен. — Мінск : Каўчэг, 2017. — 56 с. — ISMN 979-0-804501-00-1..
Сярод найбольш значных твораў — зборнік музыкі ў старадаўнім стылі «Лагойскі сшытак» (імаверна, названы па аналогіі з гістарычнымі «Полацкім сшыткам» і «Віленскім сшыткам»), «Рэквіем», сімфанічная карціна «BROWN», «Божая літургія Іаана Златавуста» (на кананічны тэкст праваслаўнага набажэнства).
Як музыказнавец стварыў беларускі цыкл мастацкіх біяграфій (музычнай літаратуры ў аўдыёфармаце) класічных кампазітараў.
Таксама піша беларускія вершы і прозу. Аўтар зборнікаў паэзіі «Беларусам» (2017)Мірончык, У. А. Беларусам : вершы, паэмы / Уладзімір Мірончык. — Мінск : Каўчэг, 2017. — 60 с. — ISBN 978-985-6950-91-2, «Легенды і паданні» (з ілюстрацыямі), «Думкі», кнігі прозы і паэзіі «Выбранае».
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі