Іспанскі ваенны саюз, ІВС () — паўлегальнае аб’яднанне кансерватыўна настроеных афіцэраў УС Іспанскай Рэспублікі. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі большасць членаў арганізацыі далучыліся да нацыяналістычных сіл.
Кіраўніцтва ІВС быў заснаваны ў канцы 1933 года палкоўнікам Эміліа Радрыгесам ТардучыPaul Preston, p. 92. Тардучы, які быў прыхільнікам рэжыму Мігеля Прыма дэ Рыверы, аднадумцы палічылі занадта радыкальным, таму хутка яго замяніў капітан Барталамэ Барба ЭрнандэсStanley G. Payne, p. 86. У кіраўніцтва арганізацыі ўвайшлі таксама Рыкарда Рада Пераль, Валянцін Галарса Марантэ, Луіс Арэдонда Акунья, Рафаэль Санчэс Сакрыстан і Гумерсінда дэ ла Гандара МарэлаCausa General, p. 3.
З 1935 года саюз узначальваў генерал Хасэ Санхурха, а пазней — Франсіска Франка і Мануэль Годэд.
Мэты Сваёй мэтай ІВС паставіў «выратаванне Іспаніі», гэта значыць змену ўлады ў краіне шляхам ваеннага перавароту. Меркавалася зрынуць левы ўрад і ўсталяваць ваенную дыктатуру на чале з кансерватыўным афіцэрствамШубин А. В. Великая испанская революция. — М.:URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — С. 79. альбо аднавіць манархіюRanzato, p. 147..
Склад Да арганізацыі далучыліся манархісты, фалангісты і фашысты.
Дзейнасць Група стварыла мноства ячэек у розных воінскіх падраздзяленнях, хоць яе ўплыў быў некалькі абмежаваным, паколькі да аб’яднання далучыліся толькі маладыя афіцэры нізкага рангу. У лютым 1936 года, калі сталі вядомы вынікі парламенцкіх выбараў, арганізацыя паспрабавала сарваць перадачу ўлады левай кааліцыі «Народны фронт». Вясной яна склала «чорныя спісы» вядучых праўрадавых афіцэраў. Напярэдадні ліпеньскага путчу ІВС займаўся забойствамі левых вайскоўцаўPaul Preston, p. 136.
Літаратура Ranzato, Gabriele (2014). El gran miedo de 1936. Cómo España se precipitó en la Guerra Civil [La grande paura del 1936: Come la Spagna precipitò nella Guerra Civile]. Madrid: La Esfera de los Libros. ISBN 978-84-9060-022-1. Stanley G. Payne, Falange: A History of Spanish Fascism, 1961. Paul Preston, The Politics of Revenge: Fascism and the Military in Twentieth-Century Spain, 1995. Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.:URSS, Книжный дом «Либроком», 2011.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1933 годзе Катэгорыя:Ваенныя арганізацыі