Хабр, да 2018 года Хабрахабр — сайт, які спалучае рысы сацыяльнай сеткі і калектыўнага блога, створаны для публікацыі навін, аналітычных артыкулаў, меркаванняў, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, Інтэрнэтам, бізнесам і навукай.

Створаны ў чэрвені 2006 года. Выдавец — кампанія «Тэматычныя медыя»http://habrahabr.ru/info/about/. Паводле інтэрнэт-рэйтынгу Alexa, на канец чэрвеня 2016 года, «Хабрахабр» быў вельмі блізкі да ТОП-1000 самых наведвальных сайтаў светуhttps://web.archive.org/web/20180302093520/https://www.alexa.com/siteinfo/habrahabr.ru. 24 красавіка 2018 года змяніў назву з Хабрахабр на скарочаную — Хабр.

Змест сайта фарміруецца карыстальнікамі-добраахвотнікамі, якія пішуць у калектыўныя і персанальныя блогі, публікуюць падкасты, перакладаюць замежныя артыкулы, праводзяць апытанні (галасаванні) і трымаюць сувязь з іншымі карыстальнікамі. З 2011 года на Хабры дзейнічае гэтак званая ППА — Праграма Заахвочвання Аўтараўhttps://habr.com/ru/company/habr/blog/116652/, у межах якой уладальнікі партала выплачваюць грашовую узнагароду аўтарам добрых публікацый.

Катэгорыя:Блогі Катэгорыя:Сайты Катэгорыя:Сацыяльныя сеткі