Валянціна Васілеўна Пражэева (, Свярдлоўск, СССР — , Мінск, Беларусь) — беларуская артыстка тэатра лялек. Заслужаны артыст Рэспублікі Крым (2001).
Біяграфія Скончыла ў 1962 годзе Рэспубліканскія курсы пры Міністэрстве культуры Беларусі па спецыяльнасці «рэжысура народных тэатраў». 3 1963 года артыстка Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. На фарміраванне творчай асобы Пражэевай паўплываў Ан. А. Ляляўскі.
Творчасць Разнапланавая артыстка. Прафесійнае валоданне лялькамі розных сістэм, праца ў драматычным плане, выразная моўная характарнасць дазваляюць актрысе ствараць яркія запамінальныя вобразы. Сярод роляў: у спектаклях для дзяцей — Мачаха («Папялушка» ), тыграня Петрык («Тыграня Петрык» ), Кібальчыш («» паводле А. Гайдара), шчаня Мікі («» ), Баба-Яга («Васіліса Прыгожая» К. Чарняк), Фімушка («Званы-лебедзі» і ; лаўрэат фестывалю тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі, г. Каўнас, Літва, 1971), Баба («Дзед і Жораў» В. Вольскага; лаўрэат фестывалю тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі, Мінск, 1974); у спектаклях для дарослых — прынцэса Дысперанда («Чортаў млын» І. Штока), Галатэя («Цудоўная Галатэя» і ), Ева («» Штока), дачка Бабы-Ягі («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), дзяўчына Машка («Ляўша» і паводле М. Ляскова), Эльвіра Рэнесанс («» У. Маякоўскага), фрау Босенгейм («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Шарлота («3 Парыжам скончана!..» паводле п’есы А. Чэхава «Вішнёвы сад») і інш. Дыпломы Міжнародных фестываляў тэатраў лялек.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лялечнікі Беларусі