Чарнаморская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў РСФСР на захадзе Паўночнага Каўказа, якая існавала ў 1920—1930 гадах.Геаграфічна — на паўднёвых схілах Галоўнага Каўказскага хрыбта, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Цэнтр акругі — горад Новарасійск.
Гісторыя Чарнаморская акруга была ўтворана 11 мая 1920 года ў складзе Кубана-Чарнаморскай вобласці на тэрыторыі былой Чарнаморскай губерні. Цэнтрам акругі быў прызначаны горад Новарасійск. Першапачаткова акруга падзялялася на 8 воласцей: Адлерскую, Гагрынскую, Геленджыкскую, Джубгскую, Лазараўскую, Новарасійскую, Сочынскую і Туапсінскую.
30 чэрвеня 1920 года Гагрынская воласць была перададзена Сухумскай акрузе Грузіі, а Чарнаморская акруга была падзелена на 2 аддзелы: Новарасійскі і Туапсінскі.
20 лістапада 1920 года пасля ліквідацыі Таманскага аддзела да Чарнаморскай акругі былі далучаны горад Анапа з прылеглымі паселішчамі. На гэтай тэрыторыі была ўтворана Анапская воласць Новарасійскага аддзела.
18 мая 1922 года Новарасійскі і Туапсінскі аддзелы былі скасаваны, воласці ўвайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне акрузе.
26 студзеня 1923 года акруга была адзелена на 5 раёнаў: Анапскі, Геленджыкскі, Новарасійскі, Сочынскі, Туапсінскі.
2 чэрвеня 1924 года Чарнаморская акруга ўвайшла ў склад Паўднёва-Усходняй вобласці, з 16 лістапада 1924 года — у складзе Паўночна-Каўказскага края.
У верасні 1924 года з часткі тэрыторыі Туапсінскага раёна быў утвораны Шапсугскі нацыянальны раён з цэнтрам у горадзе Туапсэ.
10 кастрычніка 1925 года з Кубанскай акругі ў Чарнаморскую быў перададзены Крымскі раён.
27 лютага 1930 года з часткі тэрыторыі Крымскага раёна і Абінскага раёна Кубанскай акругі быў створаны Грэчаскі нацыянальны раён з цэнтрам у горадзе Крымск.
30 ліпеня 1930 Чарнаморская акруга, як і большасць астатніх акруг СССР, была скасавана. Яе раёны адышлі ў непасрэднае падпарадкаванне Паўночна-Каўказскага края.
Насельніцтва Насельніцтва акругі ў 1926 годзе складала 291 437 чалавек (у тым ліку гарадское — 112 467 чал.). З іх:
Літаратура
Катэгорыя:Акругі РСФСР Катэгорыя:Гісторыя Краснадарскага края Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1930 годзе