Павел Мікалаевіч Гапонік (, в. Горталь, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (2001), прафесар (2008).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1965).

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў, галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя праблемы хіміі гетэрацыклічных, каардынацыйных, металаарганічных і высокамалекулярных злучэнняў.

Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць» (1981), нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1985), званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (2011).

Бібліяграфія N-замещенные тетразолы. Синтез, свойства, строение и применение : автореферат диссертации … доктора химических наук : 05.17.05 / Гапоник Павел Николаевич. — Санкт-Петербург, 2000. Металлопроизводные тетразолов / П. Н. Гапоник, С. В. Войтехович, О. А. Ивашкевич // Успехи химии. — 2006. — Т. 75, № 6. — С. 569—603. Селективное N(2)-алкилирование спиртами тетразола и 5-замещенных тетразолов / А. О. Корень, П. Н. Гапоник // Химия гетероциклических соединений. — 1990. — № 12. — С. 1643—1647. Crystal structure and physical properties of the new 2D polymeric compound bis(1,5-diaminotetrazole)dichlorocopper(II) / Pavel N. Gaponik [et al.] // Inorganica Chimica Acta. — 2005. — Vol. 358, iss. 8. — P. 2549—2557.

Літаратура

Гапоник Павел Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 879. Гапоник Павел Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 57—58.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне