Леанід Сцяпанавіч Вялічка () — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне артапедычнай стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1986)Вялічка, Леанід Сцяпанавіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1925), ганаровы доктар БДМУ, ганаровы грамадзянін Старобіна. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся 4 жніўня 1925 года ў Старобіне.

У 1948 годзе скончыў зубатэхнічнае аддзяленне Мінскай зубалячэбнай школы. З 1948 па 1953 гады — зубны тэхнік Старобінскай бальніцы. У 1958 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1958 па 1960 гады — выкладчык Мінскага медыцынскага вучылішча № 3Величко Леонид Степанович .

З 1960 па 1963 гады навучаўся ў мэтавай аспірантуры на кафедры артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута. З 1963 года — асістэнт кафедры стаматалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

З 1967 па 1993 гады — загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі МДМІ.

Прафесар кафедры артапедычнай стаматалогіі з 1993 года і па цяперашні час.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1986) — за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёначных пакрыццяў метадам іонна-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку; значок «Выдатнік аховы здароўя»; значок «Вынаходнік СССР»; ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь; ордэн Айчыннай вайны і 15 медалёў.

Літаратура

Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2010 год / Сост. Н. Ф. Змачинская, Н. С. Шумин. — Минск: РНМБ, 2010. — С. 102. — 177 с. Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2015 год. / Сост. Н. С. Шумин. — Минск : ГУ РНМБ, 2014. — С. 42. — 67 с.

Спасылкі Величко Леонид Степанович

Катэгорыя:Стаматолагі Беларусі Катэгорыя:Стаматолагі СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Старобіна Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны