Мортэн Петэр Мельдаль (; ) — дацкі хімік, прафесар хіміі ў Капенгагенскім універсітэце«Morten Meldal is the new professor in nanochemistry» . Nano-Science Center.. Найбольш вядомы дзякуючы распрацоўцы рэакцыі азід-алкінавага цыкледалучэнняTornøe, C.W. and Meldal, M. (2001). «Peptidotriazoles: Copper(I)-catalyzed 1,3-dipolar cycloadditions on solid-phase». In: Lebl, M., Houghten, R.A. (Eds.), American Peptide Society and Kluwer Academic Publishers, San Diego — С. 263—264.«Стварэнне лекаў, палімераў і новых матэрыялаў. Чым нам дапаможа „клік-хімія“, за якую сёлета далі Нобелеўку?» Наша Ніва. адначасова, але незалежна ад Валерыя Фокіна і Карла Бары ШарплесаRostovtsev, Vsevolod V.; Green, Luke G; Fokin, Valery V.; Sharpless, K. Barry (2002). «A Stepwise Huisgen Cycloaddition Process: Copper(I)-Catalyzed Regioselective „Ligation“ of Azides and Terminal Alkynes». Angewandte Chemie International Edition. 41 (14): 2596—2599. doi:10.1002/1521-3773(20020715)41:14<2596::aid-anie2596>3.0.co;2-4. PMID 12203546. У 2022 годзе поруч з Каралін Бертоцы і Шарплесам быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне хіміі за паляпшэнне таргетынгу супрацьракавых прэпаратаў, базуючыся на выкарыстанні клік-хіміі і біяартаганальных рэакцый«Нобелеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі за новы метад звышхуткага сінтэзу малекул». Радыё Свабода.«Press release: The Nobel Prize in Chemistry 2022». The Nobel Prize.. Было адзначана, што навуковец заклаў аснову для функцыянальнай формы хіміі, званай клік-хіміяй, у якой малекулярныя будаўнічыя блокі хутка і эфектыўна злучаюцца.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі Катэгорыя:Хімікі Даніі