Аксана Іванаўна Манкевіч (нар. ) — экскурсаводка, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеАКСАНА МАНКЕВІЧ .
Біяграфія Нарадзілася ў Любчы. Пасля школы скончыла педагагічны каледж у Нясвіжы, пасля завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў БДЭУ. Працавала па спецыяльнасці экскурсаводам, стварыла і праводзіла шэраг экскурсій па МінскуЭкскурсія па вуліцы Кастрычніцкай у Менску з’явілася ў межах фестывалю «Vulica Brazil» і іншым месцам Беларусі.
Палітычны пераслед Аксану Манкевіч затрымалі 31 студзеня 2021 года, калі яна праводзіла сваю экскурсію па цэнтры Мінска, таксама былі затрыманы іншыя прысутныя на экскурсіі, а таксама выпадковыя мінакі. Некалькі чалавек пазней атрымалі штрафы, яшчэ некалькім удзельнікам экскурсіі, у тым ліку Манкевіч, суд прызначыў суткі адміністрацыйнага арышту (Манкевіч атрымала 15 сутак)В Минске дали 15 суток экскурсоводу, ее задержали вместе с группой. Вот что говорят очевидцы .
Наступны раз Манкевіч была затрымана 2 лістапада 2021 года. Яе экскурсію замовіў, як пасля высветлілася, супрацоўнік міліцыі, які на прызначаным месцы пачатку экскурсіі затрымаў Манкевіч. Яе дапыталі ў памяшканні ГУБАЗіКа, пасля правялі вобшук дома, пасля чаго ў РАУСе быў зроблены пратакол пра «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі». На судзе супрацоўнік міліцыі засведчыў, што ён затрымліваў Манкевіч, але памылкова назваў абставіны затрымання, а сама Манкевіч сцвярджала, што яе затрымліваў іншы супрацоўнік. У выніку, суддзя Шабуня прысудзіла Манкевіч 15 сутак арыштуВ Минске гида арестовали на 15 суток за «неподчинение милиционеру». Он заказал экскурсию, но на месте встречи ее задержал .
У межах ужо крымінальнай справы Аксана Манкевіч была затрымана 14 верасня 2022 годаВ Минске задержали экскурсоводку Оксану Манкевич , з яе ўдзелам з’явілася відэа на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, дзе сцвярджалася, што «Манкевіч падчас сваіх экскурсій апавядала выключна сваю версію гістарычных падзей». Пазней ёй было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), яна была змешчана ў СІЗА на Валадарскага.
5 кастрычніка 2022 года пяццю беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі камітэт, Манкевіч была прызнана палітычнай зняволенайЗаява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 палітычных зняволеных .
У снежні 2022 года Аксану Манкевіч асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі.
Спасылкі Старонка Аксаны Манкевіч на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»