__NOTOC__

19 красавіка — сто дзевяты (сто дзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 548: Асвечана базіліка Сан-Вітале ў Равене. 1563: Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу «Апостал». 1770: Джэймс Кук упершыню дасягнуў берагоў Аўстраліі. 1810: Венесуэла абвясціла незалежнасць ад Іспаніі. 1902: Землетрасенне сілай 7,5 балаў у Гватэмале, загінула каля 2 тыс. чал. 1919: Вільня была занята польскімі войскамі. 1943: Пачалося паўстанне ў Варшаўскім гета. 1987: Упершыню на тэлеэкране з’явілася мультыплікацыйная сям’я Сімпсанаў. 2005: Пачатак пантыфікату Бенедыкта XVI, 265-га Папы Рымскага. 2020: Злачынца здзейсніў масавае забойства ў канадскай правінцыі Новая Шатландыя.

Нарадзіліся 1788: Карл Карлавіч Штэйбен, французскі жывапісец 1832: Хасэ Эчэгерай-і-Эйсагірэ, іспанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 14.9.1916) 1835: Юліус Крон, фінскі фалькларыст 1881: Валянцін Волкаў, народны мастак БССР (пам. 8.7.1964) 1881: Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык (пам. 4.2.1931) 1908: Вільгельм Гараўскі, беларускі празаік (пам. 27.8.1937) 1926: Барыс Аракчэеў, беларускі мастак (пам. 10.3.2013) 1969: Сьюзан Полгар, венгерская і амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету па шахматах 1972: Рывалда, бразільскі футбаліст

Памерлі 1054: Леў IX, Папа Рымскі 1190: Святаполк Юр'евіч, князь тураўскі 1519: Войцех Радзівіл, вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч (нар. ~1476) 1560: Філіп Меланхтан, нямецкі гуманіст і тэолаг 1567: Міхаэль Штыфель, нямецкі матэматык 1602: Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец 1824: Джордж Байран, англійскі паэт (нар. 22.1.1788) 1882: Чарлз Дарвін, англійскі прыродазнавец (нар. 12.2.1809) 1906: П'ер Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1903 года (нар. 15.5.1859) 1938: Георг Шрымпф, нямецкі мастак 1967: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасляваеннай Германіі (нар. 5.1.1876) 2013: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг 2016: Вальтэр Кон, амерыканскі фізік-тэарэтык 2016: Патрысіа Эйлвін, 33-і прэзідэнт Чылі 2021: Анта Раўкас, эстонскі вучоны-геолаг

Святкуюць Англія, Дзень прымулы. Сьера-Леонэ, Дзень Рэспублікі (1971).

419