Міхаіл Андрэевіч Дабрынін () — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2001), прафесар (2004).

Біяграфія Нарадзіўся 18 снежня 1930 года ў Рабчы Заходняй вобласці (цяпер — Дубраўскі раён Бранскай вобласці).

Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1954), Калінінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1958), Акадэмію педагагічных навук СССР (аспірантура, 1970).

Працаваў у школах Калінінградскай вобласці (1954—1957, дырэктар), папраўчых калоніях (1957—1959, намеснік начальніка), СШ № 25 г. Вільні (1959—1967, завуч), Віленскім гарадскім аддзеле народнай адукацыі (1967—1968, метадыст), СШ № 3 г. Вільні (1971—1972, дырэктар), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (з 1972 — выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, у 1974—1977 — загадчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, 1976—2009 — дацэнт, прафесар кафедры педагогікі).

Памёр 21 лістапада 2011 года. Пахаваны ў Брэсце на могілках «Плоска новая».

Навуковыя інтарэсы: гісторыя педагогікі; педагагічная кампаратывістыка; сучасныя адукацыйныя сістэмы.

Бібліяграфія Развитие общеобразовательной школы и педагогической мысли Польши : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / Добрынин Михаил Андреевич. ― Москва, 2000. Формирование профессиональной направленности старшеклассников в системе взаимодействия школы, семьи и общественности (на материале ЛитССР) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 730 / М. А. Добрынин. ― Москва, 1971.

Літаратура Добрынин Михаил Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 398. — Год рождения: 1938. Дабрынін Міхаіл Андрэевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 58—59.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі