Фёдар Іванавіч Куляшо́ў ( — ) — вучоны ў галіне літаратуразнаўства, крытык, педагог. Доктар філалагічных навук (1964), прафесар (1965). Псеўданімы: Хведар Вясёлы; Фёдоров К.; Фёдараў К.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Стралкі (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Рана застаўся без бацькоў. Быў пастухом і парабкам. У 1925—1930Ад пастуха да прафесара БДУ // Настаўніцкая газета гадах выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931—1933 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам рагачоўскай газеты «Камунар» і ўласным карэспандэнтам газеты «Савецкая Беларусь». У 1935 годзе скончыў Ленінградскі абласны настаўніцкі інстытут і працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Кіраўску. Завочна вучыўся на аддзяленні мовы і літаратуры ў Ленін­градскім педагагічным інстытуце імя М. М. Пакроўскага, які скончыў у 1944 годзе.

Па некаторых звестках, упершыню Ф. І. Куляшоў быў арыштаваны на непрацяглы час у 1935 годзе. А 26 красавіка 1938 года зноў быў арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў зняволення і знаходзіўся ў Варкутлагу. Па іншых звестках, Фёдар Іванавіч Куляшоў быў арыштаваны 26 сакавіка 1939 года і асуджаны 26 мая 1939 года Мурманскім абласным судом на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў па артыкуле 58, пункце 10 Крымінальнага кодэкса РСФСР «За захаванне антысавецкай літаратуры» (пры вобыску былі знойдзены раманы Б. Пільняка і Б. Ясенскага). 24 студзеня 1990 года быў рэабі­літаваны Вярхоўным судом РСФСР.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ф. І. Куляшоў знаходзіўся ў Растове-на-Доне і разам з сям’ёй быў эвакуіраваны ў Міяс. Да лютага 1942 года знахо­дзіўся ў працоўнай арміі, потым працаваў настаўнікам у адной са школ Міяскага раёна. З лістапада 1943 года працаваў пісарам ваенна-перасыльнага пункта ў Чалябінску, а ў пачатку 1944 года ў Чалябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, у 1945—1950 гадах — у Кустанайскім настаўніцкім інстытуце. У 1950—1951 гадах Фёдар Іванавіч Куляшоў займаў пасаду загадчыка кафедры рускай літаратуры Кзыл-Ардынскага педагагічнага інстытута (Казахская ССР). У 1951—1955 гадах дацэнт кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і па сумяшчальніцтве — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратурыНашы юбіляры. Фёдар Іванавіч Куляшоў // Электронная бібліятэка БДУ Акадэміі навук БССР. У 1955—1961 гадах дацэнт кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры ў Сахалінскім універсітэце. У 1961 годзе Ф. І. Куляшоў вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаваў там да 1990 года. У 1966—1969 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры, у 1985—1990 гадах — кансультант пры кафедры.

Навуковая дзейнасць Друкавацца пачаў у 1946 годзе. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Займаўся даследаваннямі гісторыі рускай літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзя. Аўтар кніг пра творчасць Г. Дзяржаві­на, Я. Бара­­тынскага, Л. Талстога, М. Някрасава, А. Чэхава, В. Верасаева, М. Горкага, І. Мележа, А. Купрына, Я. Брыля, П. Пестрака, І. Шамякіна, М. Лынькова, М. Лобана, І. Чыгрынава і інш. Пад рэдакцыяй Ф. І. Куляшова і з яго ўступным артыкулам выйшаў у Маскве збор твораў А. Купрына ў 10 тамах.

Сярод апублікаванага: Міхась Лынькоў. Нарыс пра жыццё і творчасць (1961); Твочы шлях А. І. Купрына (1963, 2-е выданне 1983—1987); Эцюды аб прозе — Мн., 1964.; Іван Мележ: літаратурная біяграфія — Мн., 1968; Современная белорусская проза. — М., 1970; Л. Н. Толстой: Из лекций по русской литературе ХІХ века (1978); Літаратурныя партрэты — Мн., 1983; У дарозе — Мн., 1988.

Узнагароды і званні Працоўныя заслугі Ф. I. Куляшова адзначаны ганаровым знакам «За выдатныя поспехі ў рабоце ў галіне вышэйшай адукацыі СССР», Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, медалём «Ветэран працы», трыма граматамі рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Літаратура

Спасылкі

Нашы юбіляры. Фёдар Іванавіч Куляшоў // Электронная бібліятэка БДУ Эмануіл Іофе Ад пастуха да прафесара БДУ // Настаўніцкая газета

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Казахстана Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне