Керч (, , ) — горад ва ўсходняй частцы Крыма, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна) на беразе Керчанскага праліва, горад-герой. Адзін са старажытных гарадоў свету. На тэрыторыі горада знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, што адносяцца да розных эпох і культур.
Гісторыя Заснаваны старажытнымі грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. VI ст. да н.э. У пач. V—IV ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы.
На месцы разбуранай гунамі Пантыкапея ўзнік горад Баспор. У V — пач. VI ст. залежаў ад гунаў, сярод яго жыхароў пераважалі сарматы і аланы. У 520-х гг. быў далучаны да Візантыі і стаў адным з важных памежных пунктаў імперыі. У кан. VII ст. Баспор і Фанагарыя, якая месцілася праз праліў, былі захопленыя хазарамі. Баспор стаў сталіцай хазарскага намесніка ўсходняга Крыма. У сяр. IX ст. аслабшыя хазары адыйшлі да Дону, і Баспор ізноў стаў гуляць ролю буйнага гандлёвага порта, цэнтра транзітнага гандлю. У кан. IX — пач. X ст. у Паўночнае Прычарнамор’е ўварваліся печанегі і разбурылі большасць гарадоў усходняга Крыма, аднак гэты лёс абмінуў Баспор, бо ён быў патрэбен печанегам для абмену захопленай здабычы на заморскія тавары. У кан. X ст. Баспор увайшоў ва ўзніклае на Таманскім паўвостраве Тмутараканскае княства і атрымаў новае імя — Корчаў. Пасля сыходу русінаў з Прычарнамор’я ў першай пал. XII ст., некаторы час горад ізноў нахадзіўся ў зоне візантыйскага ўплыву, але з пач. XIII ст. Візантыя перастала кантраляваць басейн Чорнага мора, і Корчаў трапіў пад уладу генуэзцаў. Горад быў пераназваны італьянцамі ў Чэркіё, у ім з’явілася вялікая генуэзская гандлёвая факторыя і крэпасць. 3 1318 консульства (адміністрацыйная адзінка), падпарадкаваная Генуі. З сяр. XIII ст. гаспадарамі Паўночнага Прычарнамор’я сталі татары, але генуэзцы суіснавалі з імі і захоўвалі за сабою шэраг гарадоў, у т.л. і Чэркіё.
Прыход асманаў у 1475 годзе паклаў канец знаходжанню генуэзцаў у гэтым краі. Тут паўстаў апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. Ва ўладзе асманаў Керч заставалася да 1771 года, калі яе захапілі войскі Расійскай імперыі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 года горад адышоў да Расіі.
16 лістапада 1941 года горад акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены ў ходзе Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі (1941—1942), але ізноў страчаны 19 мая 1942 года. Керч уваходзіла ў генеральную акругу «Таўрыя» Рэйхсккамісарыята Украіна. Цэнтр партызанскага руху знаходзіўся ў Аджымушкайскіх каменаломнях. За час акупацыі горад быў практычна поўнасцю разбураны. У выніку Керчанска-Эльтыгенскай дэсантнай аперацыі (31 кастрычніка — 11 снежня 1943) на Керчанскімм паўвостраве быў захоплены плацдарм, а ў ходзе Крымскай аперацыі Керч 11 красавіка 1944 года занята савецкімі войскамі.
З 1954 года ў складзе Украіны.
З 2014 года пад кантролем Расіі. 4 лістапада 2023 года атакаваны ракетамі суднабудаўнічы завод у Керчыrbc.ru.
Насельніцтва 1998 год — 170 тыс. 2006 год — 151 тыс. 2012 год — 146 тыс. 2016 год — 149 тыс.
Прамысловасць
Здабыча жалезнай руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Металургія, суднабудаванне і суднарамонт, харчасмакавая прамысловасць.
Транспарт Марскі порт. Чыгуначная станцыя. Злучаны чыгуначнай паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паўвостраў).
Культура Тэатр. Гісторыка-археалагічны музей.
Славутасці
Мелек-Чэсменскі курган (IV ст. да н.э.) Склеп Дэметры (I ст. н.э.) Царква Іаана Прадцечы (X—XIII ст.) Мемарыяльны ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982) Лапідарый
Гарады-пабрацімы Магілёў, Беларусь, з 1998 г. Смаленск, Расія, з 1998 г. Чанакале, Турцыя, з 1999 г. Арол, Расія, з 2004 г. Адзінцова, Расія, з 2004 г. Сочы, Расія, з 2005 г. Новарасійск, Расія Севастопаль, Украіна, з 2009 г. Ерэван, Арменія Паўлаград, Украіна
Вядомыя асобы Лука (Война-Ясянецкі) Сяргей Леанідавіч Дарэнка, журналіст
Гл. таксама Куль-Аба
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура С.239
Катэгорыя:Гарады Крыма