Заходняя вобласць з цэнтрам у Смаленску была ўтворана 1 кастрычніка 1929 года на падставе Пастановы Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР ад 14 студзеня 1929 года № 116 «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння».

Гісторыя 190 px|thumb|left|Заходняя вобласць на карце СССР, выява з атласа 1930 года Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у склад якой увайшлі тэрыторыі Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і Тысяцкай і Боркаўскай валасцей Наваторжскага павета Цвярской губерніПастанова УЦВК ад 14.01.1929 «Аб утварэнні на тэрыторыі Р. С. Ф. С. Р. адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння».

Паводле пастановы УЦВК ад 17 чэрвеня 1929 года Заходняя вобласць была падзелена на восем акруг з раённым падзелам. У кожнай акрузе зацверджаны склад раёнаў і іх цэнтраў. Першапачаткова вобласць была падзелена на 8 акруг: Бранскую, Велікалуцкую, Вяземскую, Клінцоўскую, Ржэўскую, Рослаўльскую, Смаленскую (Ярцаўскую) і Сухініцкую.

У чэрвені 1930 года падзел на акругі быў скасаваны, а к 1 студзеня 1931 года ў вобласці мелася 109 раёнаў, у якія ўваходзілі 3504 сельсаветы, 45 гарадоў, у тым ліку самастойных адміністрацыйна-гаспадарчых адзінак — 3 (Смаленск, на 1 студзеня 1931 года, з падпарадкаванымі сельсаветамі — , Бежыца — , Бранск — , з падпарадкаванымі сельсаветамі — ), рабочых пасёлкаў — 20, сельскіх населеных пунктаў — 54 956. Буйнымі населенымі пунктамі былі таксама: г. Ржэў — ; г. Рослаўль — ; г. Клінцы — ; г. Вялікія Лукі — ; г. Вязьма — ; г. Ярцава — ; г. Навазыбкаў — ; г. Карачаў — .

29 студзеня 1935 года раёны былых Ржэўскай і Велікалуцкай акруг увайшлі ў склад Калінінскай вобласці.

Пастановай ЦВК СССР № 300 ад 27 верасня 1937 года Заходняя вобласць была скасавана. З яе складу, а таксама з утворанай у 1934 годзе Курскай вобласці былі вылучаны Смаленская і Арлоўская вобласці, пры гэтым зменены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Курскай вобласці.

15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Смаленскай і Арлоўскай абласцейЗакон СССР ад 15.01.1938 аб змяненні і дапаўненні арт.арт. 22, 23, 26, 28, 29, 49, 77, 70, 78 і 83 Канстытуцыі (Асноўнага Закона) СССР.

Акругі Заходняй вобласці Назва Цэнтр Гады існавання Бранская Бранск 1929—1930 Велікалуцкая Вялікія Лукі 1929—1930 Вяземская Вязьма 1929—1930 Клінцоўская Клінцы 1929—1930 Ржэўская Ржэў 1929—1930 Рослаўльская Рослаўль 1929—1930 Смаленская Смаленск 1929—1930 Сухініцкая Сухінічы 1929—1930 Ярцаўская Ярцава 1930

Рэлігія

Пераважная большасць насельніцтва Заходняй вобласці хутчэй за ўсё адносілася да праваслаўя. Нават нягледзячы на антыцаркоўную палітыку Савецкай улады на пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці была 1631 царква (у тым ліку 1041 царква належала Рускай праваслаўнай царкве, а 525 цэркваў — абнаўленцам)Батченко В. С. Крестьянское сопротивление государственной антирелигиозной политике в 1929—1931 гг.: На материалах Западной области: дис. … канд. ист. наук. — Смоленск, 2015. — С. 58—59. — Режим доступа: http://istsovet-brgu.ru/?page_id=464 . Таксама ў вобласці была невялікая колькасць пратэстантаў, галоўным чынам баптыстаў і евангельскіх хрысціян. На пачатак 1930 года ў Заходняй вобласці было 4495 евангельскіх хрысціян, 2765 баптыстаў, 250 пяцідзесятнікаўБатченко В. С. Крестьянское сопротивление государственной антирелигиозной политике в 1929—1931 гг.: На материалах Западной области: дис. … канд. ист. наук. — Смоленск, 2015. — С. 76. — Рэжым доступу: http://istsovet-brgu.ru/?page_id=464 .

Літаратура

Спасылкі Карта-схема Заходняй вобласці

Катэгорыя:Скасаваныя вобласці РСФСР