Сяргей Іванавіч Пясце́хін (нар. , Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).

Біяграфія Скончыў у 1967 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1967—1987 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1972—1978 гадах і з 1993 года выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа. У 1987—1992 гадах працаваў у спартыўнай дзіцячай юнацкай школе алімпійскага рэзерву.

Творчасць Яго выканальніцтва было адметнай выразнай пластыкай, добрымі акцёрскімі данымі. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тарэра («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова), Крас («» А. Хачатурана), Абат («» на музыку К. Орфа), Пер Гюнт («» на музыку Э. Грыга).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Беларусі