Алена Уладзіміраўна Баброва (нар. 6 жніўня 1967, г. Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч у галіне культуры.

Біяграфія Нарадзілася 6 жніўня 1967 года ў Шклове Магілёўскай вобласці. Эканаміст, скончыла БДІНГ у 1988 годзе. З 1988 года начальнік планава-эканамічнага аддзела Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. Са жніўня 2011 года — намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. З 2016 года — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Цяпер дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010), ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 659 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Літаратура Боброва Елена Владимировна // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. — Мн., 2002. — С.37.

Спасылкі Баброва Алена Уладзіміраўна (1967 г.)

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Беларусі