Яўген Аляксандравіч Васіленка (нар. , в. Магеры, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання чарчэнню і тэхнічнай графіцы. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2002).
Біяграфія Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча (1957), Маскоўскі завочны педагагічны інстытут (1962).
Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1964, мастацка-графічны факультэт, кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі, прафесар, у 1980—2007 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: методыка навучання чарчэнню ў сярэдняй школе і ВНУ.
Узнагароды Нагрудныя значкі «Выдатнік асветы СССР» (1984), «Выдатнік народнай асветы» (1985), медаль «За працоўныя заслугі» (1998).
Бібліяграфія Методические основы создания и использования средств обучения графическим дисциплинам в школе и педвузах : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.02 / Василенко Евгений Александрович. — Москва, 1993. Черчение : [учебное пособие для педагогических институтов по специальности № 2109 «Черчение, изобразительное искусство и труд» / Д. М. Борисов и др.]. — Москва, 1987.
Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі