Міхаіл Леанідавіч Громаў (нар. , Баксітагорск, Ленінградская вобласць) — савецкі, французскі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, лаўрэат Абелеўскай прэміі. Замежны член РАН.
Унёс вялікі ўклад у развіццё метрычнай геаметрыі, сімплектычнай геаметрыі, рыманавай геаметрыі, геаметрычнай тэорыі груп. Вялікі ўплыў на многія вобласці матэматыкі аказалі яго даследаванні ў тэорыі гіпербалічных груп, а таксама працы, звязаныя з h-прынцыпам.
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Замежныя члены РАН