Рыгор-Ануфры Кахановіч (; ) — біскуп грэка-каталіцкай царквы; з 3 кастрычніка 1809 года — мітрапаліт кіеўскі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскі. Прынамсі ў 1706—1753 гадах святары Кахановічы служылі ў Шыпянах Менскага павета, але няма пэўных звестак ці сваяк ім Рыгор-Ануфры. Вывучаў багаслоўе, імаверна, у Вільні.

Высвечаны да 15.10.1776; з 17.11.1776 да 12.02.1781 года быў святаром царквы ў Хацетава Чавускага павета; 18.09.1782 — святаром царквы ў Галоўчыне Магілёўскага павета; 12.03.1778 — адміністратарам Цяцерынскага дэканата; 08.06.1780 — 18.09.1782 — цяцерынскі дэкан; 11.07.1797 — беларускі афіцыял пры архібіскупе Іракліі Лісоўскім. Не быў базыльянінам, у адрозненне ад большасці іерархаў грэка-каталіцкіх епархій.

У 1807 годзе стаў біскупам Луцкім і Астрожскім. У верасні 1808 года атрымаў ад Апостальскай Сталіцы дазвол на аб’яднанне дыяцэзій. 1 жніўня 1809 года расійскі імператар Аляксандр I вылучыў Кахановіча як пераемніка мітрапаліта Іраклія Лісоўскага. Абраны мітрапалітам 3 кастрычніка 1809 года. Абранне не было зацверджана Апостальскай Сталіцай, з прычыны цяжкасцей сувязі з Рымам падчас напалеонаўскіх войны, але 10 студзеня 1811 года ён пасвяціў у Вільні трох новых епіскапаў: полацкага Івана Красоўскага, вікарыя (суфрагана) Віленскай мітраполіі з тытулам біскупа аршанскага Адрыяна Галаўню і вікарыя берасцейскага (будучага епіскапа Уладзімірскага) Льва Явароўскага. Сакансэкратарамі былі два лацінскія біскупы — мінскі біскуп Якуб Ігнацы Дадэрка і полацкі біскуп-суфраган Кіпрыян Адынец.

У 1809—1810 гадах быў таксама біскупам віленскім для русінаў уніяцкага абраду. Меў канфлікт з базыльянамі. Пад яго кіраўніцтвам «Духоўная калегія» ў 1810 годзе забараніла прымаць шляхціцаў у Ордэн базыльян. Падчас вайны 1812 года базыльяне спрабавалі адхіліць Рыгора Кахановіча ад пасады, але не здолелі гэтага.

Памёр у 1814 годзе ў рэзідэнцыі луцкіх біскупаў у Жыдычыне на Валыні. Паводле перадсмяротнага жадання, кіраванне мітрапалічай епархіяй было даручана полацкаму архіепіскапу Івану Красоўскаму, а Луцкая епархія часова перададзена ў кіраванне берасцейскаму епіскапу Язафату Булгаку.

Крыніцы

Літаратура

«Довідник з історії України (А-Я)» / за загальною редакцією Ігоря Підкови і Романа Шуста. — Київ, 2001. — С. 360. Іриней Назарко. «Київські і галицькі митрополити: біографічні нариси (1590—1960)». — Рим, 1960. — С. 129—131. Dmytro Blazejowskyj, «Hierarchy of the Kyivan Church (861—1990)», Rome 1990, s. 257, 285б 266 i 293. Ks. Kazimierz Dola, «Katalog arcybiskupów i biskupów rezydencjalnych eparchii polskich obrządku grecko-unickiego od Unii Brzeskiej (1596) do roku 1945», [w:] «Historia Kościoła w Polsce» t. II 1764—1945, cz. 2 1918—1945, Poznań-Warszawa 1979, s. 304—311, s. 307.

Спасылкі

Коханович Григорий Онуфрий // Українська мала енциклопедія : 16 кніг : у 8 t. / праф. Э. Онацкі . — Па распараджэнні Кіраўніцтва УАПЦ у Аргенціне. — 1960 год. — Т. 3, кніга VI : Лісты Кам — Ле . — З. 747. — 1000 асобнікаў.

Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты