Імануэль Лазарус (Лазар) Фукс (; , Масіна — , ) — нямецкі матэматык, вучань Карла Веерштраса. Член Берлінскай акадэміі навук з 1884 года. Ганаровы член Венгерскай акадэміі навук (1899).
Прызнаны аўтарытэт у галіне лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў 2-га парадку, дзе стварыў шырокую навуковую школу. Працы Фукса аказалі вялікі ўплыў на Фелікса Клейна, Каміля Жардана, Анры Пуанкарэ; гэтыя працы заклалі аснову для стварэння сучаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў.
Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Рэктары