Уладзімір Мікалаевіч Калмыкоў (нар. , станцыя Зміёўка, Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць, Расія) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1980), прафесар (1981). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1998), Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999).

Біяграфія Скончыў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Гісторыя», 1957; аспірантура, 1968).

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1971, гістарычны факультэт, кафедра філасофіі, прафесар, у 1976—2010 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія; філасофская антрапалогія.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1981).

Бібліяграфія Интеллектуализация социалистического сельскохозяйственного труда: факторы, формы, особенности и последствия : диссертация … доктора философских наук : 09.00.02 : защищена 01.06.1979 : утверждена 27.06.1980 / Калмыков Владимир Николаевич. — Минск, 1978. Философия : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / В. Н. Калмыков. — 3-е издание, исправленное и дополненное. — Минск, 2010.

Літаратура

Калмыков Владимир Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1 : Наука. Образование. — С. 65. Исследователь-универсал / Т. Гаранина // Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 119—122.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі