П’ер Рэнэ Дэлінь (; нар. , Брусель) — бельгійскі матэматык. Знакаміты работамі па гіпотэзам Вейля, якія былі поўнасцю даказаны ў 1973 годзе.
Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1944 года ў Бруселі.
Вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце. Пасля абароны доктарскай дысертацыі пад кіраўніцтвам Аляксандра Гратэндыка П’ер Дэлінь працаваў разам з ім у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў пад Парыжам, спачатку — над абагульненнем асноўнай тэарэмы Зарыскага пры дапамозе тэорыі схем. У 1968 годзе працаваў з Жан-П’ерам Серам. Таксама ён супрацоўнічаў з Дэвідам Мамфардам па пытаннях апісання прастор модуляў крывых. Самай вядомай працай Дэліня з’яўляецца яго доказ трэцяй (і апошняй з недаказаных) гіпотэзы Вейля.
З 1970 па 1984 гады, працуючы ў ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў (Прынстан, штат Нью-Джэрсі), заставаўся пры гэтым пастаянным супрацоўнікам Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў. Тут ён выканаў шматлікія важныя працы, якія ляжаць па-за праблематыкай алгебраічнай геаметрыі.
Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).
Катэгорыя:Матэматыкі Бельгіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Віконты Катэгорыя:Замежныя члены РАН