Адольф Валяр’янавіч Крывіцкі (, в. Храпянева, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён — , ГУЛАГ, пас. , Ухцінскі раён, РСФСР) — беларускі каталіцкі святар.
Біяграфія З польскай мяшчанскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамент святарства ў 1910 годзе. Служыў у касцёле Св. Міхаіла Арханёла ў Навагрудку. З 1915 года капелан філіяльнага ў г. Сумы Харкаўскай губерні. Арыштаваны ў лістападзе 1922 года. Вызвалены ў 1923 годзе. Служыў у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Барысаве, у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Зембін, адначасова катэхет, барысаўскі дэкан.
Зноў арыштаваны на кароткі тэрмін у 1931 годзе. У чарговы раз арыштаваны 5.11.1933. Прывезены ў Менск. Асуджаны 24.2.1934 з К. Андрэкусам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Кіраў. З 2.1.1934 ва НКУС Комі АССР (пас. Чыб’ю, цяпер г. Ухта). Пры раздзяленні лагера пераведзены ў выдзелены асобна (пас. Важаёль, п/с № 243). З красавіка 1937 года ў інвалідным лагпункце Ухта-Пячорскага лагера. З 1941 года ў лагпункце каля Усць-Поцьмы. Памёр ад крупознай пнеўманіі. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Крывіцкага і інш. № 28053-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Комі