Уладзіслаў Андрэевіч Антропаў (нар. , Анапа, Краснадарскі край, Расія) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1959; аспірантура, спецыяльнасць «Радыёфізіка», 1962).

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце № 299 (г. Варонеж, з 1962, старшы навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1971—1989, дацэнт кафедры агульнай фізікі, у 1971—1976 — загадчык кафедры), Пензенскім дзяржаўным універсітэце (з 1989, прафесар кафедры «Фізіка»).

Навуковыя інтарэсы: стварэнне сродкаў радыётэхнічай аховы; пытанні дыфракцыі электрамагнітных і акустычных хваляў на целах складанай формы; узаемадзеянне электрамагнітных і акустычных хваляў з носьбітамі электрычных зарадаў у цвёрдых целах; фатонныя патокі.

Бібліяграфія Применение приближенного условия излучения для решения дифракционных задач : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.03 / Антропов Владислав Андреевич. ― Ленинград, 1991.

Літаратура «Для того, чтобы интересно жить, нужно заниматься интересным делом!» : [интервью с В. А. Антроповым : к 80-летию со дня рождения] / Наталья Толкачева, Юлия Герасимова // Университетская газета / Пензенский государственный университет. — 2 февраля (№ 1). — С. 9.

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі