Астраві́та — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 2 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Астравіты складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 1,22 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Плошча вадазбору возера — 6,85 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, разараныя. Берагі возера пясчаныя. На поўначы і на захадзе берагі сплавінныя.

Возера мае 3 вострава, агульная плошча якіх складае 2 га (0,02 км²).

Возера злучанае ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна. На паўночным беразе возера вёска Кавалёўшчына.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна