Лонданскае матэматычнае таварыства () — вядучае матэматычнае таварыства ў Вялікабрытаніі.
Гісторыя Заснавана 16 студзеня 1865 года, першым прэзідэнтам стаў Агастэс дэ Морган. Першыя сходы праходзілі ва ўніверсітэцкім каледжы, але неўзабаве пераехала ў Берлінгтан-хаўс на Пікадзілі. Таварыства займалася найперш абмеркаваннямі надзённых матэматычных праблем і публікацыяй уласнага часопіса.
У 1998 годзе Таварыства пераехала ў новы будынак, размешчаны на Расэл-сквер у Блумсберы, названы Дэ Морган Хаўс () у гонар яго першага прэзідэнта.
Дзейнасць Таварыства публікуе кнігі і перыёдыку, якая датычыцца ўсіх напрамкаў сучаснай матэматычнай навукі, арганізуе матэматычныя канферэнцыі, арганізуе збор сродкаў для падтрымкі матэматычных даследаванняў і матэматычнай адукацыі, а таксама прысуджае прэміі і ўзнагароды Таварыства ў галіне матэматыкі.
Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматычная супольнасць Катэгорыя:Лондан