Дзмітрый Рыгоравіч Лін (, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, патэнтазнавец. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1992).
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1969; аспірантура, 1974), Цэнтральны інстытут патэнтазнаўства.
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1978, фізічны факультэт, кафедра агульнай фізікі, прафесар, у 1984—1997 — загадчык кафедры, 1997—2007 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і механіка палімераў; фізіка-механічныя пераўтварэнні палімераў у кантакце з металамі і іх злучэннямі; эфектыўныя метады фарміравання металапалімерных матэрыялаў і вырабаў.
Узнагароды Медаль Рэспублікі Беларусь «За працоўныя заслугі» (1997), прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1973) і інш.
Бібліяграфія Научные основы создания слоистых металлополимерных машиностроительных материалов с использованием термопластов и эластомеров : диссертация …. доктора технических наук : 05.02.01: защищена 14.06.1993 : утверждена 14.01.1994 / Лин Дмитрий Григорьевич. — Гомель, 1993. Демографические и социально-медицинские последствия Чернобыльской аварии на территории Беларуси / Д. Г. Лин, С. В. Севдалев, Н. А. Бабурова. — Гомель, 2011.
Спасылкі
Лин Дмитрий Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 488. Лин Дмитрий Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 396—397. Талантливый организатор науки / В. Сафонов, В. Лебедева // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2005. — Вып. 2 : Доктора и профессора — выпускники ГГУ им. Ф. Скорины. — С. 103—108. Дмитрий Григорьевич Лин (07.03.1945—08.09.2017) // Полимерные материалы и технологии. — 2017. — Т. 3, № 3. — С. 83—84.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі