Такуу () — атол на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Займае плошчу каля 2 км², аднак большая яе частка — лагуна. Плошча сушы — каля 0,9 км². Найбуйнейшы і адзіны населены востраў Нуугурыгія (Нукутоа) на паўднёвым усходзе рыфа займае 0,725 км². У 2014 г. тут жыло 316 чалавек.
Такуу адметны тым, што геаграфічна з'яўляецца часткай Меланезіі, але яго жыхары — знешнія палінезійцы. Лічыцца, што атол быў населены каля 1000 гадоў таму. Асноўныя заняткі тубыльцаў — рыбалоўства і земляробства. Яны захавалі многія старажытныя абрады, традыцыйныя вераванні і песенны фальклор.
Рост насельніцтва, скарачэнне рэсурсаў і бедная інфраструктура выклікалі крызіс ў канцы XX — пачатку XXI ст. Ён прывёў да эміграцыі мясцовых жыхароў, пераважна на суседні востраў Бугенвіль.
Спасылкі Takuu — My atoll, my home, place of my ancestors Unique culture of Takuu Atoll at risk from climate change, migration Anke Moesinger Influence of socio-economic stressors on interpretations of climate change on Takuu Atoll, Papua New Guinea
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Саламонавы астравы Катэгорыя:Астравы Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Атолы