Капліца-пахавальня Талочкаў — капліца-пахавальня ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна. Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, у былым прысядзібным парку. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з цэглы як пахавальня ўладальніка маёнтка Талочкі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, накрытым стромкім двухсхільным дахам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная званіца, спічасты шацёр якой акаймоўвала аркатура з фіяламі (не захаваліся). Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Брэсцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Талочкі герба «Побуг» Катэгорыя:Вялікая Ракавіца Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі