Каралеўскае таварыства Канады () — вядучая нацыянальная арганізацыя Канады па падтрымцы і папулярызацыі адукацыі і навуковых даследаванняў. Заснаванае ў 1882 годзе, першапачаткова ўключала 80 членаў. У цяперашні час складаецца з трох акадэмій: Акадэміі мастацтваў і гуманітарных навук (), Акадэміі грамадскіх навук () і Акадэміі навук (; пад эгідай апошняй знаходзяцца дакладныя, натуральныя і прыкладныя навукі і тэхналогіі). Да канца XX стагоддзя ў Каралеўскім таварыстве Канады было каля 1600 членаў, а ў другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя іх колькасць перавышала 2000 (уключаючы замежных членаў і ганаровых акадэмікаў).
Канада Катэгорыя:Навука ў Канадзе Катэгорыя:Арганізацыі Канады