Віктар Яўгенавіч Кульбачанка (1962—2007) — беларускі альпініст. Заслужаны майстар спорту РБ. Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме і скалалазанні.
Біяграфія
Віктар Кульбачанка нарадзіўся ў 1962 годзе ў Светлагорску. У 1976 годзе з сям’ёй пераехаў у Жодзіна, дзе ён у 1979-м скончыў СШ № 2, а ў 1985 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «ўрач-гігіеніст».
Займаўся прамысловым альпінізмам.
Жыў у Зеленаградзе разам з жонкай і дачкой Ульянай. У чэрвені 2007 года быў знойдзены мёртвым у падмаскоўным возерыПогиб Виктор Кульбаченко .
Пахаваны ў Жлобіне.
Спартыўныя дасягненні
Сваё першае ўзыходжанне здзейсніў у 1981 годзе ў альплагеры «Узункол». Далей былі горы Каўказа, Паміра-Алая, Цянь-Шаня.
Быў урачом у беларуска-югаслаўскай экспедыцыі 1990 года на піку Каржанеўскай. Здзейсніў сем узыходжанняў вышэйшай катэгорыі складанасці ў двойцы.
У 1991 годзе атрымаў званне «Снежны барс» за заваяванне ўсіх «сямітысячнікаў» СССРСпіс альпіністаў, якія атрымалі званне «Снежны барс» .
Лепшыя ўзыходжанні: Улу-Кара, Улу-Тау Усходняя ў двойцы, пік Камунізму, пік Перамогі, пік Вольная Іспанія ў двойцы зімой, Канчэнджанга — 1994 год.
18 мая 1998 года стаў першым грамадзянінам Беларусі, які здзейсніў паспяховае ўзыходжанне на гару ЭверэстЖодинец Виктор Кульбаченко стал первым белорусом, покорившим вершину Эвереста .
Літаратура
Путь «Снежного барса» : воспоминания и дневники первого белорусского альпиниста, покорившего Эверест / Виктор Кульбаченко. ― Минск, 2008. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — С. 370. Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 245. Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999.
Спасылкі
Кульбаченко Виктор Евгеньевич
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Прамысловыя альпіністы Катэгорыя:Альпіністы Беларусі