Катастрофа Су-34 у Ейску — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 кастрычніка 2022 года ў 18 гадзін 25 хвілін у горадзе Ейск, калі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34 паваліўся на дзевяціпавярховы жылы дом.

Па сцвярджэнні МА РФ, катастрофа адбылася падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Пасля ўзлёту самалёт прабыў у паветры менш за тры хвіліны. Паводле папярэдняй версіі, пры ўзлёце загарэўся рухавік. Пілоты паспелі катапультавацца. Агонь ад паліва ахапіў частку жылога дома, а яго жыхары былі эвакуіраваны ў пункты часовага размяшчэння. На месцы катастрофы была чутна дэтанацыя боепрыпасаў самалёта, але кіраўнік МНС Расіі Аляксандр Куранкоў заявіў, што выбуху пасля падзення самалёта не было, а пажар узнік у выніку разліву гаручага.

Загінулі 15 чалавек, пацярпелі 19.

Следчы камітэт Расіі асноўнай версіяй катастрофы назваў тэхнічную няспраўнасць паветранага судна.

Па даных выдання The Bell, гэтая катастрофа — як мінімум, дзясятая небаявая страта расійскай авіяцыі з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

Катэгорыя:Ейск Катэгорыя:Кастрычнік 2022 года Катэгорыя:Падзеі 17 кастрычніка Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:2022 год у Расіі Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Расіі