Людміла Фёдараўна Мажэйка (нар. 1958) — беларуская вучоная ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесарМожейко, Людмила Федоровна (доктор медицинских наук; род. 1958) .

У 2017 годзе па выніках конкурсу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым урачом акушэрам-гінеколагам Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыла Мінскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1984 годзе па спецыяльнасці «лячэбная справа»; у 1986 г. — клінічную ардынатуру, у 1989 г. — аспірантуру па спецыяльнасці акушэрства і гінекалогія, Тэма кандыдацкай дысертацыі «Трансфузійная тэрапія пры аперацыі кесарава сячэнне», з 1989 г. кандыдат медыцынскіх навук, з 1996 г. — дацэнтМожейко Людмила Федоровна .

У 2002 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Станаўленне рэпрадуктыўнай сістэмы дзяўчынак-падлеткаў і карэкцыя яе парушэнняў», з 2003 г. — доктар медыцынскіх навук, з 2005 г. — прафесар.

Загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага навукова-практычнага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў».

Навуковая дзейнасць

Напрамкі навуковай дзейнасці: дзіцячая і падлеткавая гінекалогія; акушэрства; эндаскапічная хірургія жаночых органаў.

З 1992 г. займаецца мікраінвазіўнымі хірургічнымі ўмяшаннямі на органах рэпрадуктыўнай сістэмы. Распрацоўвае новыя метады дыягностыкі і лячэння, у тым ліку пры анамаліі палавых органаў, дабраякасных пухлінах малога таза і прыдаткаў, эндаметрыёзе, запаленчых захворваннях палавых органаў, бясплоднасці.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Гінеколагі СССР