30-я Чырванасцяжная асобная чыгуначная брыгада — адно з падраздзяленняў транспартных войск Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя 30-я чыгуначная брыгада была заснавана ў 1941 годзе ў Мічурынску Тамбоўскай вобласці. У перыяд наступальных аперацый савецкіх войскаў Паўночна-Заходняга, Прыбалтыйскага і Ленінградскага франтоў ваеннаслужачыя 30-й асобнай чыгуначнай брыгады аднавілі 1225 кіламетраў чыгуначных пуцей і каля 200 мастоў, пабудавалі каля 230 кіламетраў новых дарог. Пасля вайны брыгада займалася аднаўленнем чыгуначнай гаспадаркі Данбаса.

У 1965 годзе брыгада была перадыслацыравана з Мічурынска ў Мінск. Знаходзячыся ў БССР, вайскоўцы прынялі ўдзел у ліквідацыі наступства аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, у 1993 годзе брыгада была перадыслацыравана ў з Мінска ў Жодзіна. У 2011 годзе, шляхам аб’яднання 30-й і 307-й чыгуначнай брыгады, 30-я чыгуначная брыгада была перамешчана ў Слуцк, дзе знаходзіцца і да гэтага часу.

Структура У склад 30-й чыгуначнай брыгады ўваходзяць наступныя падраздзяленні: 71-ы пуцявы чыгуначны батальён; 77-ы асобны маставой чыгуначны батальён; 174-ы асобны чыгуначны батальён механізацыі; 259-ы асобны мабільна-аднаўленчы чыгуначны батальён; Рамонтны батальён; Рота матэрыяльнага забеспячэння; Школа падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў;

Спасылкі

Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Слуцк