Глы́бачка — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка. Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Ушачаў, каля вёскі Глыбачка.
Плошча Глыбачкі складае 0,18 км². Найбольшая глыбіня возера — 6 м. Даўжыня возера 0,85 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,04 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,63 млн. м³, плошча вадазбору 1,6 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню да 12 м і знаходзяцца пераважна пад хмызняком. На поўдні і ўсходзе вышыня схілаў складае 3—5 м, на поўдні — разараныя. Берагі вадаёма пясчаныя, пад хмызняком.
Возера бяссцёкавае.
Літаратура
Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна