Ойген Фішэр (; — ) — нямецкі вучоны-антраполаг, прафесар медыцыны, антрапалогіі і еўгенікі, член НСДАП. Пасля быў дырэктарам Інстытута антрапалогіі, чалавечай спадчыннасці і еўгенікі імя Кайзера Вільгельма, а таксама рэктарам Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта.
Ідэі Фішэра леглі ў аснову Нюрнбергскіх законаў 1935 года, якія служылі для апраўдання нацысцкай ідэалогіі, звязанай з расавай перавагай Германіі. У 1923 годзе Адольф Гітлер, які знаходзіўся ў зняволенні, прачытаўшы працы Фішэра, выкарыстоўваў яго еўгенічныя ідэі, каб падтрымаць ідэал чыстага «арыйскага» грамадства ў сваім маніфесце Mein Kampf.
Катэгорыя:Еўгеніка Катэгорыя:Нацызм Катэгорыя:Антраполагі Германіі Катэгорыя:Рэктары