Аляксандр Яфімавіч Сяма́к (нар. 21 кастрычніка 1938) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1995)Семак, Александр Ефимович (доктор медицинских наук; род. 1938) .

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Пэтрыўка Шчорскага (сучаснага Карукіўскага) раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут ў 1961 годзе. На працягу 5 гадоў служыў у войску ваенным урачом. З’яўляўся аспірантам кафедры вочнай формы навучання з 1966 па 1969 год. Пасля заканчэння аспірантуры і абароны кандыдацкай дысертацыі (1969) працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1981—1989)Семак Александр Ефимович . У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прогнозирование возникновения мозговых инсультов»Семак Александр Ефимович // Сайт БДМУ. У 1989—1993 гадах дацэнт кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб, з 1995 года — прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 100 апублікаваных прац, 2 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў, 3 метадычных рэкамендацый, 1 патэнта. Галіна навуковых інтарэсаў: метады вымярэння ўнутрычарапнога ціску, вострая ўнутрачарапная гіпертэнзія, прагназаванне ўзнікнення мазгавых інсультаў і іх прафілактыка. Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук.

З 1990 па 2000 год быў членам экспертнай камісіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Прымаў удзел у арганізацыі Мінскага навуковага таварыства неўрапатолагаў і быў яго сакратаром. Выконвае вялікі аб’ём лячэбна-дыягнастычнай працы, у якасці кансультанта розных неўралагічных аддзяленняў УАЗ «9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска» (Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі), а таксама па лініі Рэспубліканскага цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі.

Сярод апублікаванага: Дурэтензиометрия как метод измерения внутричерепного давления (экспериментальное исследование): атореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук, специальность 762 «Нервные болезни» — Мн.: Минский государственный медицинский институт, 1971; Острая внутричерепная гипертензия / В. В. Евстигнеев, А. Е. Семак. — Минск: Беларусь, 1974. — 208 с.; Прогнозирование возникновения мозговых инсультов с помощью микро-ЭОМ и таблиц / А. Е Семак. Ю. В. Плотников, В. И. Адамович, Д. О. Хомасуридзе — 1986; Мозговой инсульт. Прогнозирование и профилактика / Мисюк Н. С., Семак А. Е., Гришков Е. Г. — М.: Медицина, 1980. — 205 с.: граф.; 20 см; Схема написания истории болезни с методикой обследования неврологического больного: учеб.-метод. пособие / А. Е. Семак, А. С. Федулов, В. Г. Логинов. — Минск: БГМУ, 2011. — 27 с. — ISBN 978-985-528-391-2.

Зноскі

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.

Спасылкі Семак Александр Ефимович // Сайт БДМУ История кафедры нервных и нейрохирургических болезней БГМУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў