Стэнлі Норман Коэн (; нар. , Пэрт-Амбой, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі генетык. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, член НАН ЗША (1979). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1988), лаўрэат прэміі Вольфа (1981).
Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэта, Коэн атрымаў вучоную ступень доктара ў Школе медыцыны Універсітэта Пенсільваніі ў 1960 г. Пасля далейшай падрыхтоўкі ў розных установах, у тым ліку ў Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША, ён у 1968 годзе далучыўся да выкладчыцкага складу Стэнфардскага ўніверсітэта.
Менавіта там Коэн пачаў даследаваць бактэрыяльныя плазміды. Ён хацеў зразумець, як гены плазмід могуць рабіць бактэрыі ўстойлівымі да антыбіётыкаў. Даследаванні Коэна ў 1972 годзе, у спалучэнні з даследаваннямі Пола Берга і Герберта Боера, прывялі да распрацоўкі метадаў для аб’яднання генаў і геннай трансплантацыі. Гэта адкрыццё адзначыла нараджэнне геннай інжынерыі, за што Коэн атрымаў у 1988 годзе Нацыянальны навуковы медаль ЗША. Суаўтар прапановы аб адзінай наменклатуры бактэрыяльных плазмід.
Сёння Коэн з’яўляецца прафесарам генетыкі і медыцыны ў Стэнфардскім універсітэце, дзе ён працуе над цэлым шэрагам навуковых праблем, у тым ліку рост і развіццё клетак. Сябра National Academy of Inventors (2017).
Катэгорыя:Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Медыкі ЗША Катэгорыя:Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў Катэгорыя:Дактары медыцыны