Джэйн Лу (; нар. ) — амерыканскі астраном в’етнамскага паходжання.

Нарадзілася ў Паўднёвым В’етнаме ў сям’і перакладчыка, які працаваў на амерыканскае войска. Пасля падзення праамерыканскага ўрада ў сярэдзіне 1970-х гадоў сям’я Лу перабралася ў ЗША, дзе ў яе ў штаце Кентукі былі сваякі, у якасці бежанцаў. У 1984 годзе яна скончыла Стэнфардскі ўніверсітэт.

Джэйн Лу была прафесарам, але пакінула акадэмію і на дадзены момант не працуе ў астраноміі. Пасля працы ў Лейдэнскім універсітэце ў Нідэрландах Лу вярнулася ў ЗША і працуе ў Лабараторыі імя Лінкальна Масачусецкага тэхналагічнага інстытута штатным тэхнічным супрацоўнікам.

У 1992 годзе Лу разам з Дэвідам Джуітам адкрыла першы аб’ект пояса Койпера (15760) 1992 QB1. За гэтае адкрыццё была ўзнагароджана ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў В’етнаме Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа Катэгорыя:Астраномы ЗША Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XXI стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны-астраномы Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астэроідаў Катэгорыя:Першаадкрывальнікі ТНА