Алег Гарнікевіч (, — , ) — аўстрыйскі біяхімік, лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне 1979 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1926 годзе ў c. Сухаў (увайшло ў Львоў). У 1951 годзе атрымаў ступень доктара ў Венскім універсітэце, у тым жа годзе стаў супрацоўнікам альма-матар. Ён таксама цягам дваццаці гадоў быў старшынёй Інстытута біяхімічнай фармакалогіі. У 1967 годзе пачаў доўгае супрацоўніцтва з Універсітэтам Таронта ў Канадзе, а ў 1992 годзе стаў ганаровым прафесарам гэтай навучальнай установы.
Адным з яго асноўных дасягненняў было адкрыццё таго, што прычынай хваробы Паркінсана з’яўляецца дэфіцыт дафаміну ў галаўным мозгу. Таксама граў ключавую ролю ў развіцці тэрапіі гэтага захворвання левадопай.
Узнагароды і званні 1971: Член Леапальдзіны 1972: Міжнародная прэмія Гайрднера 1979: Прэмія Вольфа па медыцыне сумесна з Роджэрам Сперы і Арвідам Карлсанам «за адкрыццё новага падыходу ў барацьбе з хваробай Паркінсона левадопай» 2008: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» першага класа 2010: Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва»
Катэгорыя:Біяхімікі Аўстрыі