Валерый Іванавіч Міцкевіч (, Новасібірск, Расія — ) — спецыяліст у галіне геадэзіі, праграміст. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў Навасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (спецыяльнасць «Астраномагеадэзія», 1968; аспірантура, 1978).

Працаваў у Навасібірскам аэрагеадэзічнам прадпрыемстве Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР (1968—1971), Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1971—1984), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1984, геадэзічны факультэт, кафедра прыкладной геадэзіі і фотаграмметрыі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: рашэнне адвольных сістэм нелінейных ураўненняў з практычнымі прыкладаннямі да аўтаматызацыі матэматычнай апрацоўкі вынікаў любых вымярэнняў пад рознымі крытэрыямі аптымальнасці рашэння, уключаючы многакрытэрыяльную аптымізацыю; праграміраванне на ЭВМ асабістых навуковых распрацовак з мэтай іх праверкі, апрабацыі і выкарыстання на геадэзічнай вытворчасці і ў любых установах.

Бібліяграфія Математическая обработка геодезических построений методами нелинейного программирования : диссертация … доктора технических наук : 25.00.32 : защищена 10.12.2004 : утверждена 11.03.2005 / Мицкевич Валерий Иванович. — Новополоцк, 2004. Алгоритмы уравнивания геодезических сетей коррелатным способом : пособие / В. И. Мицкевич, П. Ф. Парадня, В. Е. Плюта. — Новополоцк, 2009. Основы многокритериального уравнивания геодезических сетей / В. И. Мицкевич, П. В. Субботенко, В. В. Ялтыхов. — Новополоцк, 2008.

Літаратура [Валерий Иванович Мицкевич : некролог] // Земля Беларуси. — 2015. — № 1. — С. 47.